Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Народныя гульні!

Народныя гульні

Адна з асаблівасцей нашай зімы – гэта кароткія дні і доўгія вечары. 22 снежня – самы кароткі светавы дзень. Яшчэ здаўна людзі прыдумалі, як зрабіць так, каб доўгія вечары не праспаць, як робяць многія звяры, а прывесці карысна. Есць такі звычай: зімовымі вечарамі юнакі, дзяўчаты і людзі старэйшага ўзросту, кожны са сваім заняткам збіраюцца ў адной хаце на вячоркі. Усе працуюць, а сярод працуючых абавязкова знойдуцца тыя, што сваімі пацехамі, жартамі і песнямі не дадуць астатнім заснуць.
Малыя ж і старыя астаюцца дома. Але яны таксама марна не бавяць час. Ад бабулі і дзядулі можна шмат чаму навучыцца: вязаць, вышываць, майстраваць цацкі і многае іншае. І ўсе ж такі самы любімы занятак слухаць не дыхаючы, як бабуля не спяшаючыся, як бы спяваючы і закалыхваючы расказвае цікавыя гісторыі, здарэнні, казкі. Пакой не ярка асветлены, з-за цемнай шторы выглядвае месяц, здаецца, што усе навокал жыве другім, больш таямнічым жыццем, чым удзень. Калі летам дзеці праводзяць большую частку дня на свежым паветры, а дахаты ідуць толькі класціся спаць, то зімой часцей праводзяць вечары дома. Гульні дзяцей зімой одрозніваюцца ад летніх. Яны менш руховыя, носяць іншы характар. Таму і дома і ў пакоях дашкольных устаноў мы павінны стварыць утульнасць, падабраць кніжкі, цацкі, пласцінкі, дыяфільмы, абсталяванне для ручной працы ў адпаведнасці з жаданнем і настроем дзяцей. Дарослыя могуць прапанаваць дзецям самыя разнастайныя заняткі. Спадзяемся, што нашы парады будуць выкарыстаны вамі пры арганізацыі гульняў з дзецьмі.
Гульні са старымі часопісамі.
*узяць некалькі старых часопісаў і пагуляць у магазін. Разам з дзецьмі панавырэзваць карцінкі з “ежай” і раскласці іх па групах: малочныя прадукты, мясныя, агародніна, садавіна, вырабы з мукі; успомніць назвы прадуктаў, як можна іх ужываць у ежу;
*адабраць карцінкі з “мэбляй” і раставіць яе па пакоях, насяліць гэтыя пакоі жыхарамі (для гэтага можна выкарыстаць каробку з-пад абутку). Для такой гульні дзіця само выбярэ сабе месца: за сталом, на дыване, на падаконніку…
Гульні з пакункамі.
Прапануйце дзецям прынесці пакункі розных памераў і расфарбоўкі – гэта самая сапраўдная краіна цудаў, дзе можна гуляць ў мноства гульняў, навучыцца столькім словам, а можна і атрымаць прыз.
Многія зімовыя вечары, безумоўна будуць вамі прысвечаны для падрыхтоўкі да Каляд, да сустрэчы Новага года. Звернемся ла некаторых момантаў прыемгых перадсвяточных турбот.

Віншавальныя паштоўкі. 
Рыхтуюцца загадзя, бо часцей за ўсе перасылаюцца па пошце. Яны напомняць вам пра самыя яскравыя моманты мінулага свята. Прапануйце дзецям прынесцт старыя віншавальныя паштоўкі. Разам разгледзьце іх, успомніце тых, хто іх даслаў, не забудзьцеся пра іх і ў гэтым годзе. Навагоднія паштоўкі цікава разглядаць, можна параўнаць некалькі паштовак, з паштоўкамі можна гуляць ў казку, у “Новы год”.
Віншавальныя паштоўкі не цяжка зрабіць разам з дзецьмі. Узоры наклеіць з каляровай паперы, з прыроднага матэрыялу, тканіны, пластыліну, са старых паштовак, дамаляваць ці поўнасцю намаляваць, прычым гэтыя самыя розныя сродкі можна спалучаць пры стварэнні адной паштоўкі, не забываючыся аб эстэтыцы работ.
Паштоўку трэба абавязкова надпісаць, старэшыя могуць дапамагаць дзецям.
Віншаванне па тэлефоне.
Зараз паштовую сувязь нам часцей замяняе тэлефон. Калі ў вас няма спецыяльнай цацкі, то тэлефон можна зрабіць самім з падручнага матэрыялу. Дзецям падабаецца размаўляць па тэлефону, яны бачаць, як гэта робяць дарослыя.
Дзеці ўжо разумеюць, што ў адрозненне ад падпісвання паштовак, пры размове па тэлефону яны могуць больш вольна карыстацца мовай. У час святаў кожнаму будзе прыемна пачуць голас родных і сяброў, выслухаць іх пажаданні і абавязкова высказацца самому. Нашы дзеткі павінны ўмець прыгожа звярнуцца, не забыцца пра ветлівыя і пяшчотныя словы. Традыцыйнымі з’яўляюцца пажаданні здароў’я, дабра, міру. Безумоўна, размовы з дарослым будуць адрознівацца ад размовы з сябрам, а размова з сябрам ад размовы з Дзедам Марозам.
Таму да такіх заняткаў можна звяртацца напярэдадні Каляд, з іх прыходам, пасля іх, на іншыя агульныя і асабістыя святы. У наступны раз вы, напэўна, раскажаце дзецям, у якіх выпадках нам яшчэ вельмі спатрэбіцца тэлефон:
-даведацца пра здароў’е,
-выклікаць хуткую дапамогу,
-дамовіцца аб сустрэчы,
-навесці даведкі і г. д.
Вучымся жадаць дабра.
Уменне падтрымаць словам, узняць настрой, падабраць прыемныя словы не даецца легка. Зімовыя святы – смы час навучыцца выказваць пажаданні. Пажаданні можна выказваць адзін аднаму:
-седзячы за сталом кружком;
-перадаючы які-небудзь прадмет;
-перакатваючы мяч;
-ствараючы павуцінне. Клубочак нітак разматваецца дзецьмі, утварыўшымі кола. Зматванне нітак у клубок таксама карыснае і цікавае практыкаванне. Маленькі ўзор: пажаданні на развітанне: да пабачэння, заставайцеся здаровы, будзьце здаровы, бывайце здаровы, жывіце багата, усяго добрага (найлепшага), хай вам шчасціць, хай вас Бог беражэ,добрай дарогі, да хуткай сустрэчы, дабранач, добрай ночы і г. д.
Вучымся радаваць падарункамі.
Больш за ўсе падарункаў атрымліваюць дзеці, гэта прыносіць ім шмат радасці. А каб не сумаваць нам, не застацца без увагі, калі мы будзем у больш сталым узросце, а нашыя дзеці вырастуць, давайце пакажам ім, што дарослыя таксама будуць вельмі рады дзіцячаму падарунку, а больш за ўсе той увазе і любові, якую выказалі нам маленькія сваім простым падарункам. Каб загадзя падрыхтаваць падарункі, дзеці павінны ведаць сваіх блізкіх і знаемых.
Рыхтуемся да свята.
Святочна аформленая з удзелам дзяцей і бацькоў памяшканне стварае і падтрымлівае добры настрой. Што мы можам зрабіць разам:
-маскарадныя касцюмы,
-цацкі-самаробкі,
-зімовыя букеты, кампазіцыі, гірлянды,
-маскарадныя касцюмы для лялек,
-упрыгожыць пакой.
Узор кулінарных заняткаў з дзецьмі.
Вучымся гатаваць куццю. У апошні дзень перад Калядамі з поўдня пачынаючы гаспадыня затапляла печ, каб варыць куццю – кашу з яічных ці пшанічных круп. Калі куцця ўпрэла, то гаспадыня яе ставіла з гаршчком на покуці, дзе перад тым гаспадар клаў ахапку сена. Апошні вечар перад Калядамі быў посны. Бедныя варылі найчасцей толькі куццю і кісель, а да кісяля рабілі мядовую сыту; багацейшыя рабілі шмат розных страў, з якіх першае месца займалі блінцы . блінцы – сімвал сонца, з гэтага дня яно паварочвае да цяпла. Яшчэ рабілі поліўку з грыбоў, рыбу, садавіну. Хутчэй за ўсе гэты звычай зацікавіць дзяцей і яны, магчыма, самі захочуць паспрабаваць прыгатаваць куццю. І такая справа будзе ім па сілам. Спачатку трэба перабраць крупы: дзеці з вымытымі рукамі сядаюць вакол стала, на чысты стол высыпаюцца крупы. Потым крупы перамываюць адносяць на кухню і ставяць у духоўку. Затым дзеці назіраюць, як варыцца каша. Калі каша будзе гатова, то перад тым, як яе з’есці, не забудзьцеся пра звычаі:
-у хаце павінна быць чыста прыбрана;
-на стол кладзецца ахапка соломы ці сена, паверх засцілаецца чысты абрус;
-паглядзіце, якая зварылася каша, па гэтаму згадваюць пра будучы ўраджай; калі рассыпчатая – год урадлівы;
-пачынаў есці гаспадар, ці старэйшы чалавек. Зачарпнуўшы першую лыжку, паклікаць мароз, а яшчэ спрадвеку заведзена клікаць на вячэру дзядоў – памершых продкаў;
-потым усе па чарзе выказваюць свае пажаданні;
-пасля вячэры старэйшыя садзіліся да гутаркі, а моладзь варажыла.
Калі вы не змаглі зварыць з дзецьмі посную куццю, то не бяда. 13 студзеня – шчадрэц, шчодрая, багатая куцця, даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года (па старому стылю).
Аскажыце дзецям, як ператварыць посную куццю ў багатую:
-заправіць маслам і медам, тоўчаным макам,
-засмажыць салам з лукам і кавалачкамі мяса.
Сузіранне.
Рана сышоўшы на зямлю зімовы вечар – лепшы час для назірання разам з дзецьмі за зорным небам. Паназірайце за зоркамі, раскажыце аб некаторых сузор’ях, пра Млечны шлях. Па зорках можна вызначыць надвор’е, пргназіраваць ураджай.
Назіраць можна за цікавымі прадметамі: індыйскай вазай, самаварам, драўлянымі вырабамі, дываном. Можна паразважаць аб рэчы:
-назаві рэч,
-нашто яна патрэбна,
-якія яна мае прыкметы: форма, памер, колер, пах, смак,
-з чаго зроблена,
-“яна падобна на…” ці “адрозніваецца ад…”,
-што будзе, калі…
-радасна паназіраць за хатнімі раслінамі,
-цікава паназіраць за ценем (ценямі).
Прыемны ўспамін.
Зімой прыемна ўспомніць пра лета. Дзецям падабаецца успамінаць пра свае падарожжы, прыгоды, абмяркоўваць, будаваць планы. Прапануйце дзецям прынесці свае самыя розныя фотаздымкі. Яны дапамогуць узнавіць у памяці падзеі і з’яўленні. Такія ўспаміны займуць некалькі вечароў. Потым можна падрыхтаваць выставу з фотаздымкамі і малюнкамі дзяцей.

Маляванне.
Лепш у вольны час дазволіць дзецям маляваць па заданню, па асацыяцыях, па ўспамінах. Тэмы для малявання падкажуць казкі, вершы, песні.
Слуханне.
Вечарамі дзеці любяць паслухаць расказы дарослых. Часцей за ўсе дарослыя пераказваюць пачутыя некалі імі казкі сваімі словамі ці на свой лад – гэта падабаецца дзецям. Можна пачытаць казкі, можна “скласці” іх самім, можна прыдумаць свае заканчэнне.
Спакойная вячэрняя атмасфера, творчы настрой, час паэзіі і музыкі настроіць дзяцей на ўспрыманне прыгажосці твораў.
Хатнія клопаты.
Перад адыходам да сну нетаропка прыбраць у пакоі, пакласці спаць цацкі, закалыхаць іх. Развучыце з дзецьмі некалькі калыханачак, якія яны будуць спяваць сваім лялькам, сабе, сваім блізкім.

Часопіс «Мінская школа”

Разделы сайта