Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Які ён, сучасны бацька?

Які ён, сучасны бацька?


Сям’я – “гавань”, “прычал”, “крэпасць”, “цеплыня”, “любоў”…
Такімі характарыстыкамі ўзнагароджваюць сваю сям’ю мільёны людзей на планеце, тыя, хто ў поўнай меры адчуў любоў самых дарагіх і блізкіх людзей: маці, бацькі, братоў, сясцёр, жонкі, мужа, дзяцей…
Мудрая прырода нездарма дала чалавеку Маці і Бацьку. Тым самым яна паклапацілася пра раўнавагу двух пачпткаў Любові: мужчынскага – дужага, мужнага, стрыманага, і жаночага – пяшчотнага, ласкавага, самаадданага.
Дзіця, нараджаючыся на свет, мае права на бацькоў – бацьку і маці. Пры гэтым яму патрэбны бацькі, якія кахаюць адзін аднаго. Гэта даўно даказана і прынята грамадствам. Народная мудрасць сведчыць: “Сям’я без кахання, што год без вясны”, “Кожнай маці сваё дзіця міла”, “Бацькоўская ласка канцоў не мае”.
Менавіта ў сям’і, гледзячы на бацькоў, дзеці спасцігаюць тонкую навуку свайго будучага сямейнага жыцця.
Які ён, сучасны бацька?
Многія з мужчын, на жаль, лічаць, што іх задача – матэрыяльна ўтрымліваць сям’ю, усё астатнее належыць жанчыне. І глыбока памыляюцца. Мужчынскае выхаванне мае значэнне для дзяцей абодвух полаў.
Псіхолагі выдзяляюць наступныя тыпы татаў:
“Тама” – тата-мама, па-мацярынскі клапатлівы. Усе маміны функцыі прымае на сябе. А гэта яму не заўсёды ўдаецца, і ён становіцца раздражняльным, запальчывым, злым. Калі ж усё ідзе, як па масле, ён добры, уважлівы. І дзіця з-за перападаў яго настрою, не ведае, як падладзіцца пад бацьку.
“Мата” – мама-тата. Такі тып гатовы на любыя подзвігі дзеля дзяцей, ён ім заўсёды і усё даруе, яны “сядзяць” у яго на галаве. Дзецям усё дазволена, таму пазней бацьку даводзіцца дорага расплачвацца, бо ён гадуе эгаістаў.
“Бармалей” – для такога галоўнае ў выхаванні – дысцыпліна, жаданне ўсіх трымаць у “абцугах”. Нагодай для кантактаў з’яўляецца ўчынак дзіцяці. Тады толькі бацька звяртае ўвагу на дзіця. І асноўны спосаб выхавання – пакаранне.
“Конік” (Кузнечик). Ён жыве ў сям’і, але не адчувае сябе бацькам, лічыць, што клапаціцца пра дзіця павінна маці. Яго дзіця не павінна абцяжарваць. Пры першай жа магчымасці ён ператвараецца ў “нядзельнага” тату. Тата – “Конік” – незагойная рана для дзіцяці на усё жыццё.
Тата – “Душа-хлопец”. Як цудоўна гучыць такая характарыстыка! Значыць, нарэшце, дзіцяці пашанцавала: такі тата і сябар, і брат. З ім лёгка, весела, але…гэты тата надае больш увагі фармальнаму боку жыцця дзіцяці, забываючыся пра тыя яго праблемы, вырашэнне якіх – бацькоўскі абавязак. Маці гэта не падабаецца, таму што ўсе праблемы ў доме вырашае яна, з гэтай нагоды ў сям’і бясконцыя канфлікты, сваркі. Дзіця жыве ў складанай атмасферы.
“Хатні міліцыянер”, “Камень” або “Стойкі алавяны салдацік” заўсёды мае рацыю. У яго дзейнічаюць правілы, толькі правілы, якім трэба падпарадкоўвацца нават у тых сітуацыях, калі бацька не мае рацыі. Яго дэвіз “Яйка курыцу не вучыць”. У дзіцяці адчужанасць да такога бацькі, якая з’яўляецца ў дзяцінстве, захоўваецца і ў сталым узросце.
Сёння папулярны тып бацькі – “Здабытчык”, “Бізнесмэн”. Ён умее рабіць грошы, добра забяспечвае сям’ю. Шкада толькі, што бачыць дзіця ён толькі спячым: ён рана ідзе на працу, позна прыходзіць. І хоць дзіця добра забяспечана, яно адчувае сябе пакінутым і непатрэбным. Ёсць “залатая клетка”, але гняздо бацька, ды часта і маці не ўюць. Кожны заняты сабой.
Гэта, вядома, далёка не поўны пералік тыпаў бацькоў і яны ўмоўныя. Аднак для ўсіх іх характэрна неразуменне ролі бацькі у выхаванні дзіцяці – як хлопчыка, так і дзяўчынкі. Вельмі небяспечна, калі таты не прымаюць удзелу ў выхаванні да перыяду палавога выспявання, калі бацька ігнаруе дзіця, не цікавіцца ім і не з’яўляецца аўтарытэтам для яго ў раннім узросце.
Негатыўная бацькоўская пазіцыя складаецца пад уплывам многіх фактараў:
 жаночае выхаванне ў дзяцінстве;
 адсутнасць станоўчага вобраза бацькі;
 адсутнасць псіхалагічнай гатоўнасці да бацькоўства;
нямудрая тактыка жонкі ў адносінах да мужа.
Вось рэкамендацыі жанчынам спецыялістаў па сямейных пытаннях, як дабіцца разумення з мужам у поглядах на выхаванне дзяцей. Яны лічаць важным:
• рыхтаваць мужа да з’яўлення дзіцяці (расказваць у перыяд цяжарнасці пра свае адчуванні, чытаць кнігі пра дзяцей, складаць разам планы будучага бацькоўства і мацярынства);
• заўсёды гаварыць не “маё дзіця”, а толькі “наша”;
• не крытыкаваць мужа ў прысутнасці дзіцяці;
• з першых дзён жыцця дзіцяці прыцягваць тату да догляду дзіцяці (разам купаць малое, прасаваць дзіцячае адзенне, гуляць) і ўнушаць (а не сварыцца!), што ён выдатна з усім спраўляецца;
• даручыць бацьку весці дзённік развіцця, фотаальбом дзіцяці, заахвочваць любую ініцыятыву ў адносінах да дзіцяці;
• не абмяркоўваць з дзецьмі паводзін бацькі;
• у спрэчцы старацца заўсёды падтрымліваць бацьку. Калі той не мае рацыіі дамовіцца загадзя, што спрэчку лепш спыніць, а пазней вярнуцца да праблемы, але ўжо без удзелу дзіцяці;
• падкрэсліваць у размове з дзецьмі лепшыя бацькавы якасці;
• ганарыцца мужам, хваліць яго і тым самым падтрымліваць аўтарытэт бацькі ў вачах дзяцей.

Часопіс «Мінская школа”

Разделы сайта